Партнёрам

20-ЛЕТНІ ВОПЫТ ПРАЦЫ
БОЛЬШ ЗА 100 АРГАНІЗАЦЫЙ-ПАРТНЁРАЎ У 42-Х КРАІНАХ СВЕТУ
НАША СПЕЦЫЯЛІЗАЦЫЯ — СПАДЧЫННАЕ ПРАВА

Гісторыя Белінюркалегіі звязана з дзейнасцю Інюркалегіі СССР. Разам з тым у 1981 годзе ў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы ў Мінску быў утвораны асобны офіс. Пасля распаду Савецкага Саюза з 1992 года Белінюркалегія дзейнічае як суверэнная адзіная арганізацыя, якая аказвае юрыдычную дапамогу грамадзянам і юрыдычным асобам Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за яе межамі, замежным грамадзянам, асобам без грамадзянства, а таксама замежным юрыдычным асобам на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за мяжой у мэтах ажыццяўлення абароны іх правоў, свабод і законных інтарэсаў, у тым ліку вышук спадчыннікаў і генеалагічныя даследаванні.

Ва ўсе перыяды дзейнасці Белінюркалегіі яе адвакаты праяўлялі найвышэйшы ўзровень кампетэнтнасці, абавязковасць і адказнасць. Белінюркалегія не дапускала фактаў, якія падвяргаюць сумненню яе дзейнасць на карысць кліентаў і, што немалаважна, яе партнёраў, заўсёды і ва ўсім выконваючы ўзятыя на сябе абавязанні.

Дзякуючы гэтаму Белінюркалегіі ўдалося стварыць і падтрымліваць на высокім узроўні дзелавыя адносіны больш як са 100 асобнымі замежнымі партнёрамі больш як у 40 краінах свету (спіс прыкладаецца).

Мы ўдзячныя ўсім нашым партнёрам за плённае супрацоўніцтва і за давер да нас. Мы ўпэўненыя, што сумесная работа будзе паспяхова прадаўжацца і ў будучым.

Белінюркалегія адкрыта да супрацоўніцтва на ўзаемавыгадных умовах з новымі партнёрамі і заўсёды рада разгледзець вашыя прапановы.

Нашы адвакаты прыкладуць усе намаганні, каб Белінюркалегія захавала свой статус адзінай спецыялізаванай арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь па пытаннях спадчыны, якая адкрылася за мяжой, у тым ліку вышук спадчыннікаў і генеалагічныя даследаванні.

СФЕРА ДЗЕЙНАСЦІ БЕЛІНЮРКАЛЕГІІ

СПІС КРАІН: Амерыка Аўстралія Аўстрыя Аргенціна Бельгія Балгарыя Бразілія Вялікабрытанія Германія Ізраіль Іспанія Ірландыя Італія Канада Казахстан Конга Карэя Куба Латвія Ліван Літва Малдова Нігерыя Нідэрланды Нарвегія Новая Зеландыя Парагвай Польшча Партугалія Расія Румынія Сербія Славакія Турцыя Узбекістан Украіна Эквадор Францыя Фінляндыя Харватыя Швецыя Швейцарыя Эстонія