
У 1998 годзе скончыў юрыдычны факультэт Міжнароднага інстытута сацыяльных і працоўных адносін па спецыяльнасці «Правазнаўства» і з гэтага часу займаецца адвакацкай дзейнасцю. У 2006 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства», прысуджана ступень магістра гуманітарных навук. Спецыялізуецца па вышуку спадчыннікаў. Вядзе справы на Германію, Аўстрыю, Швейцарыю, ЗША, Аўстралію, Літву, Латвію, Расію.

У 1986 годзе скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Правазнаўства» і з гэтага часу працуе ў сістэме адвакатуры ў Беларусі. Спецыялізуецца па вядзенні пенсіённых спраў, а таксама спраў на Англію, ЗША, Канаду, Бельгію, Чэхію, Італію, Літву, Расію. Мае вялікі вопыт па вядзенні крымінальных спраў.

У 2000 годзе скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Правазнаўства». Спецыялізуецца па вядзенні спраў аб кампенсацыі прычыненай шкоды. Вядзе справы на Румынію, Венгрыю, Чэхію, Балгарыю, Бельгію, Галандыю, Германію, Аўстралію, Латвію, Літву, Эстонію, Расію.

У 1979 годзе скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Правазнаўства» і з гэтага часу займаецца адвакацкай дзейнасцю. Спецыялізуецца па вядзенні спраў на Францыю, Польшчу, Ізраіль, Грэцыю, Бельгію, Германію, Швейцарыю. Мае вялікі вопыт працы па вядзенні крымінальных спраў.

У 1976 годзе скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Правазнаўства». З 1981 года спецыялізуецца па вядзенні спраў на ЗША, Канаду, краіны Лацінскай Амерыкі, Англію, Аўстралію, Германію.